Ці здолее Partyzanka асудзіць Лукашэнку і ягоных кішэнных суддзяў — эфір

Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская / Еўрарадыё
Ініцыятыва Partyzanka прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. У Беларусі - па рашэнні суда Лукашэнкі. Але справа ў тым, што Partyzanka дзейнічае выключна на тэрыторыі Польшчы і займаецца аказаннем юрыдычнай дапамогі бежанцам, якія аказаліся ў Польшчы па розных прычынах, у адпаведнасці з польскім заканадаўствам. Ніякай палітычнай ці іншай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі Partyzanka не ажыццяўляла, але гэта не з'яўляецца аргументам для "справядлівага суда" рэжыму Лукашэнкі. Аднак адвакаты Partyzankі вырашылі адказаць прыхільнікам Лукашэнкі.
Ці меў падставы “беларускі суд” распачынаць справу адносна Partyzankі і што ў гэтай справе не так? Як юрысткі Partyzankі вырашылі адпомсціці рэжыму і ці рэальна прыцягнуць гэты рэжым да адказнасці? Якія пагрозы прыхаваныя ў законе аб забароне фатаграфаваць вызначыныя аб’екты на тэрыторі Польшчы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Праграма выходзіць раз на тры тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.