Чыноўнікі адкажуць на "актуальныя пытанні" ўсімі магчымымі спосабамі

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы, у прыватнасці, замацоўваецца абавязак арганізацый размяшчаць на сваіх афіцыйных сайтах адказы на пытанні, якія грамадзяне ў сваіх зваротах уздымаюць найбольш часта.

Усталёўваецца таксама правіла наконт сістэматычнага правядзення кіраўнікамі і службовымі асобамі сустрэч у працоўных калектывах, прэс-канферэнцый, гарачых ліній, прамых тэлефонных ліній па актуальных пытаннях.