Чым займаецца незалежная трупа “Купалаўцы” і дзе іх шукаць?
Пасля сыходу з Купалаўскага тэатра акторы не засталіся без справы. Яны не толькі не разбегліся і практычна адразу стварылі сваю незалежную трупу “Купалаўцы”, але і па-за ёй маюць шмат прапаноў на супрацоўніцтва.
Чым сёння жывуць “Купалаўцы” і якія сюрпрызы рыхтуюць сваім прыхільнікам? Ці можа ў сучасных умовах выжыць незалежная трупа? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былы актор тэатра імя Янкі Купалы, рэжысёр Раман Падаляка.