ЧС па хакеі: ЗША — Францыя — 4:2
Французы не здолелі паўтарыць сваё сенсацыйнае дасягненне, зробленае 9 траўня ў матчы з Расіяй.
Гэтым разам яны цалкам заканамерна прайгралі мацнейшай камандзе, адной з рэальных прэтэндэнтаў на выхад у чвэрцьфінал.
Нагадаем, што сёння, 11 траўня вызначацца таксама пераможцы ў парах Швейцарыя-Данія, Фінляндыя-Аўстрыя, Швецыя-Славенія, Нямеччына-Латвія, а таксама Беларусь-Нарвегія.