Чэргі на мяжы: што трэба ведаць, каб не сапсаваць адпачынак

Адпачынак

Адпачынак

Кіроўца, які прама зараз адпраўляецца праходзіць мытны дагляд на беларуска-польскай мяжы, правёў у чарзе 10 дзён, вынікае са звестак Белмытнясэрвісу.

Сітуацыя на мяжы ў апошнія дні крыху палепшылася — на піку колькасць машын у электроннай чарзе перавышала 4,6 тыс., цяпер на выезд з Беларусі стаіць каля 4,3 тыс. аўто. За апошнія суткі на дагляд было адпраўлена каля 500 машын.

Калі вы едзеце ў адпачынак, улічвайце пры планаванні час, які вам спатрэбіцца для перасячэння мяжы.

Нагадаем, што на пункце пропуску "Брэст" дзейнічае сістэма электроннай чаргі. Не трэба ўвесь тыдзень сядзець у машыне. Неабходна прыехаць на мяжу і зарэгістравацца ў сістэме. Пасля гэтага можна вярнуцца дадому і сачыць за сітуацыяй дыстанцыйна. Гэта зручна для жыхароў Брэсту, але не вельмі зручна для тых, хто вымушаны ехаць для рэгістрацыі ў сістэме электроннай чаргі з іншых рэгіёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.