Чэмпіянат свету па хакеі выйграла зборная Канады
Сёлетнім пераможцам хакейнага чэмпіянату свету ў Рызе стала зборная Канады.
У фмнале турніру канадцы абыгралі зборную Фінляндыі з лікам 3:2 у авертайме.
Фіны выйгралі золата на чэмпіянаце 2019 года, а летась спаборніцтвы былі адмененыя праз пандэмію каранавіруса.
На трэцім месцы п'едэстала размясцілася каманда ЗША, якая перамагла немцаў з лікам 6:1.
Зборная Канады выйграла сусветнае першынство 27-ы раз.