Чатыры жыхара Данецка загінулі за суткі “рэжыму цішыні”

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе Данецкага гарсавету. Паводле інфармацыі гарадскіх уладаў, ёсць шматлікія разбурэнні дамоў і збудаванняў у прыватным сектары.

Праз баявыя дзеянні 11 кастрычніка ў Данецку загінулі 4 мірныя жыхары і пацярпела 11 чалавек. Па стане на 9.30 12 кастрычніка ў горадзе было неспакойна. Жыхары паведамлялі, што ў многіх раёнах, пачынаючы з 8.00, перыядычна чуваць серыі залпаў з цяжкіх гарматаў.