Царква, прапаганда, выбары: ці можна ісці галасаваць хросным ходам — эфір
Наталля Васілевіч
Не менш, чым аддзелы ідэалогіі райвыканкамаў і РУУСаў, на нібыта “выбарах” адпрацоўвалі і святары. Тыя самыя, якія не павінны ўмешвацца ў справы “мірскія”. Але, відаць, кампанія па перапрызначэнні Лукашэнкі на пасаду Лукашэнкі — гэта нешта іншае і царкоўнай дзейнасці не замінае. А можа, нават часам і дапамагае. Асабліва калі потым ад імя тваёй канфесіі першым павіншаваць “пераможцу” з чарговай “элегантнай перамогай”. А тое, што рэпрэсіі і катаваннні ў краіне… Ну, то “Бог цярпеў і нам казаў”…
Якім чынам царква прычынілася да выбарчага рытуалу і ці дазволена гэта святарам? Як прапаганда скарысталася святарамі на сваю карысць і якую карысць атрымалі святары ад свайго саўдзелу на карысць Лукашэнкі і прапаганды? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.