“Бюлетэнь еўраклубаў” прэзентавалі ў Магілёве
14 лютага прадстаўнікі руху “За Свабоду” прэзентавалі першы выпуск гэтага новага выдання.
Паводле эксперта ў міжнародных пытаннях, сябра руху Андрэя Фёдарава, мэта бюлетэня — даць як мага болей аб’ектыўнай інфармацыі беларускаму грамадству пра падзеі на Захадзе і ў прыватнасці ў Еўрасаюзе. Сёння ў кожным абласным цэнтры Беларусі ёсць еўрапейскія клубы, і бюлетэнь стаў своеасаблівым працягам іх дзейнасці. Першы выпуск прысвечаны 10-годдзю сяброўства Літвы і Польшчы ў Еўрасаюзе.
На старонках выдання шмат матэрыялаў пра эканоміку, бо для беларускага грамадства найбольш прывабным фактарам з’яўляецца менавіта эканамічны складнік жыцця еўрапейскіх краін. Хоць менавіта палітычная сістэма з’яўляецца асновай еўрапейскага эканамічнага прарыву, адзначыў Андрэй Фёдараў.
Бюлетэнь выйшаў накладам 299 асобнікаў і пакуль не будзе перыядычным выданнем, інфармуе БелаПАН.