Былая супрацоўніца мінскага АМАПу стала чэмпіёнкай Еўропы ў бодзіфітнэсе

Былая супрацоўніца мінскага АМАПу стала чэмпіёнкай Еўропы ў бодзіфітнэсе

Мінчанка Аксана Юхно заняла першае месца ў бодзіфітнэсе ў катэгорыі вышэй за 168 см сярод жанчын. Чэмпіянат Еўропы па бодзібілдынгу і фітнэсу прайшоў у іспанскім горадзе Санта-Сусана, піша tut.by.

"У яе добры рост — 174 см, ні грама лішняй вагі, вытанчаная постаць, добра развітая, але ў меру рэльефная мускулатура, што важна ў бодзіфітнэсе, яна мілавідная і абаяльная", — заявіла суддзя міжнароднай катэгорыі Наталля Качан.

У Мінск Аксана пераехала з Гомеля, дзе чатыры гады працавала ў патрульна-паставой службе міліцыі. У сталіцы год служыла ў АМАПе, а потым была ў падраздзяленні па канваяванні — суправаджала вязняў.

Цяпер дзяўчына працуе ў службе бяспекі аднаго са сталічных фітнэс-цэнтраў. Дарэчы, тамсама яна і трэніруецца ў вольны час.