Бясплатны кітайскі сыр: чым беларусы будуць расплачвацца за стадыён — эфір

Андрэй Махоўскі

Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё

Эпапея з лядовымі палацамі, якія набудавалі дзе толькі змаглі, але далёка не ўсе зараз здольныя нармальна працаваць, скончылася. Але, магчыма, беларусаў чакае новы флэшмоб ад рэжыма – пабудова кітайцамі за кітайскія грошы футбольных арэн. Адну днямі з пафасам, Лукашэнкам і матчам з удзелам беларускай і кітайскай зборнымі адчынілі ў Мінску. Такі вось “падарунак ад кітайскага народа”. Але чамусці не дае спакою народная мудрасць пра бясплатны сыр і мышалоўку… 

Што не так з падарункам у выглядзе футбольнай арэны беларусам ад кітайцаў і якія фінансавыя і эканамічныя інтарэсы вабяць Кітай у Беларусь? Якія пагрозы для беларускай эканомікі гэтая кітайская цікавасць мае і на што разлічвае Лукашэнка, адчыняючы дзверы кітайскаму бізнесу ў нашу краіну? Што адбываецца на валючнымі рынку краіны і як на сітуацыю ўплывае ухваленае Цэнтрбанкам Расіі зніжэнне ключавой стаўкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.