Брыгінец: Мяне дэпартавалі з Беларусі па распараджэнні ФСБ (відэа)
Пра гэта народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны заявіў 17 ліпеня ў тэлеэфіры.
Аляксандр Брыгінец паведаміў тэлеканалу "112 Украіна" наступнае: "Мяне дэпартавалі з Беларусі, паставілі адпаведную адзнаку ў пашпарце, што ўезд забаронены, не пазначылі ніякіх прычын, але ў прыватных гутарках кажуць, што гэта распараджэнне расійскага ФСБ. Паколькі ў іх адзіная мяжа, то ўсім запраўляе Расія".
Нагадаем, Брыгінца затрымалі ў аэрапорце "Мінск" увечары ў сераду, 16 ліпеня. Ён у складзе дэлегацыі палітыкаў і праваабаронцаў накіроўваўся ў Варонеж для сустрэчы з палоненай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якая змяшчаецца там у СІЗА.
Зранку 17 ліпеня самалёт "Белавія" даставіў Брыгінца ў Кіеў. Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што ўкраінскаму грамадзяніну забаронены ўезд на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Фота — 112.ua