Больш за тысячу пачкаў мінскіх кантрабандных цыгарэт ляцелі ў Латвію дронамі
Цыгарэты / pixabay.com
Два дроны з грузам кантрабандных цыгарэт ляцелі з Беларусі ў Латвію, кажуць мясцовыя памежнікі.
Адзін з беспілотнікаў, які ім удалося пасадзіць у памежным лесе, перавозіў 700 пачкаў цыгарэт "Мінск Суперслімс". Яшчэ адзін, які сеў у іншым раёне, вёз 500 пачкаў.
Да дронаў быў прымацаваны прыбор начнога бачання. Памежнікі задзейнічалі абсталяванне, якое дазваляе "глушыць" і саджаць дроны.