Больш за палову школаў Брэстчыны будуць пачынаць заняткі ў 9.00
Больш за палову школаў Брэсцкай вобласці будуць пачынаць заняткі з 9.00. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Юрый Прасмыцкі.
Час пачатку заняткаў, як патлумачыў чыноўнік, абіраўся з улікам зручнасці для дзяцей, бацькоў і педагогаў. "Усе школы, якія працуюць у адну змену, маюць магчымасць пачынаць ўрокі ў 9.00. Асабліва гэта датычыць сельскай мясцовасці, дзе ажыццяўляецца падвоз дзяцей. Буйныя школы ў гарадах, дзе вялікі кантынгент навучэнцаў (ад 1 тысячы і вышэй), будуць пачынаць сваю працу з 8.30, а часам і з 8.15. На старым рэжыме застануцца тыя ўстановы, дзе ёсць выразны графік — напрыклад, абласное кадэцкае вучылішча", — заявіў начальнік упраўлення адукацыі.
На Брэстчыне 1 верасня школьнікі прыйдуць у 506 школаў. У іх будзе навучацца больш за 161 тысячу чалавек — гэта на 1540 вучняў больш, чым летась. Сярод школьнікаў Брэстчыны сёлета будзе больш за 17 тысяч першакласнікаў.