"Белавія" прыпыняе палёты ў Егіпет
Авіякампанія "Белавія" прыпыняе палёты ў Егіпет, паведаміў яе генеральны дырэктар Анатоль Гусараў у эфіры тэлеканала СТВ 3 лютага.
"У сувязі з тым, што колькасць ахвотнікаў з'ехаць у Егіпет значна паменшылася, частку рэйсаў мы адмянілі, — сказаў ён. — Найбліжэйшы рэйс у нас 8-га чысла, але турыстаў мы туды везці не будзем, а будзем толькі вывозіць. Мы плануем выканаць яшчэ тры рэйсы, каб забраць турыстаў, якія выляталі з Мінска, і затым прыпыніць палёты".
У Егіпце знаходзіцца каля тысячы васемсот беларускіх турыстаў.
Фота: tio.by