Беларускія пяціборкі Гнёдчык і Пракапенка не дапушчаныя на Алімпіяду
Пяціборак з Беларусі на Алімпіядзе не будзе / БЕЛТА
Беларускія пяціборкі Марыя Гнёдчык і Анастасія Пракапенка не дапушчаныя на Алімпіяду ў Парыжы. Пра гэта паведамляе Міжнародны алімпійскі камітэт. Адзначаецца, што ў гэтым відзе спорту (у сучасным пяцібор'і) "ні адзін спартсмен [ад РБ] не быў прызнаны прыдатным або запрошаны". Нягледзячы на тое, што Гнёдчык і Пракапенка раней заваявалі ліцэнзіі.
"Трыбуна" нагадвае, што Анастасія Пракапенка — падпісантка ліста спартсменаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.