Беларускія хакеісты згуляюць са зборнай Нарвегіі

Беларуская зборная правяла на чэмпіянаце свету 4 гульні, тры з якіх скончыліся пройгрышамі. Перамогу нашы хакеісты здолелі атрымаць толькі ў матчы са Славеніяй — 4:3. Пры гэтым яны саступілі чэхам — 0:2, шведам — 1:2 і канадцам — 1:4. Каманда мае 3 ачкі ў сваёй групе і ўжо губляе шансы трапіць у чвэрцьфінал, яна толькі захоўвае права гуляць на наступным чэмпіянаце свету, які, дарэчы, пройдзе ў Беларусі.


Нарвегія таксама правяла 4 гульні, але атрымала па дзве перамогі і паразы: яна была мацнейшай за славенцаў — 3:1 і датчан — 3:2, а вось ад Канады і Швецыі мела накауты — 1:7 і 1:5 адпаведна. Тым не менш каманда яшчэ захоўвае шансы набраць ачкоў і прабіцца ў чвэрцьфінал спаборніцтваў — у яе 6 ачкоў.