Добраахвотнікі ва Украіне атрымалі 150 дронаў ад беларускай дыяспары
Падчас перадачы дронаў / t.me/tsikhanouskaya/
Беларускія добраахвотнікі ва Украіне атрымалі 150 дронаў ад беларускай дыяспары. Акрамя палка імя Каліноўскага, іх перадалі ў іншыя падраздзяленні, якія змагаюцца супраць расійскіх акупантаў. Дроны прывезлі ў Кіеў валанцёры з Фінляндыі.
З дастаўкай тэхнікі ва Украіну дапамаглі Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі.