Беларускі баксёр-прафесіянал Дзмітрый Асанаў заваяваў чэмпіёнскі пояс

Дзмітрый Асанаў / wbcboxing.com
Беларускі баксёр-прафесіянал Дзмітрый Асанаў заваяваў чэмпіёнскі пояс WBC Continental Americas у лёгкай вазе. Ён аказаўся мацнейшым за 31-гадовага бельгійца Франчэска Патэры. Бой прайшоў у Квебеку. Суддзі аднагалосна аддалі перавагу Асанаву — 100:90, 100:90, 98:92.
Дзмітрыю Асанаву 28 гадоў. Ён быў срэбраным прызёрам першых Еўрапейскіх гульняў у Баку і выйграў бронзу на дарослым чэмпіянаце свету ў 2015-м. Тады Асанаў выступаў у вагавай катэгорыі да 56 кг. У 2018 годзе стаў пераможцам на чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі да 22 гадоў (выступаў ужо ў вагавой катэгорыі да 60 кг). У 2019-м Дзмітрый Асанаў заваяваў “золата” на ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску.
У прафесійным боксе ў Асанава ўжо 10 перамог.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.