Беларусаў зноў чакаюць дажджлівыя дні

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У сераду, 11 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па захадзе, а зранку і ўдзень — на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе ўначы паўднёвы, удзень — паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +15...+21 градуса.
Дажджлівымі будуць і наступныя дні. Праз Беларусь пройдзе цыклон, цэнтр якога перасунецца з Балтыйскага мора на Маскоўскую вобласць Расіі. У чацвер будзе воблачна і дажджліва. Месцамі па паўночным усходзе чакаюцца моцныя дажджы.
У пятніцу, 13 чэрвеня, прагназуецца хмарнае надворе і дажджы на большай частцы тэрыторыі краіны. Да таго ж месцамі магчымыя навальніцы і парывісты вецер.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.