Беларусам могуць забараніць купляць нерухомасць у Фінляндыі
Фінляндыя, Хельсінкі / Tapio Haaja
Міністэрства абароны Фінляндыі хоча забараніць грамадзянам Беларусі купляць нерухомасць, піша мясцовае выданне YLE.
Раней парламент Фінляндыі прыняў закон, які дазваляе Мінабароны блакаваць здзелкі з нерухомасцю для асоб, якія з'яўляюцца грамадзянамі дзяржавы, што развязала вайну. Таксама нерухомасць могуць забараніць набываць беларускім арганізацыям. Тое ж самае тычыцца расійскіх грамадзян і арганізацый.
Міністэрства хоча прыняць пастанову, якая забароніць беларусам купляць жыллё ў Фінляндыі, цягам чэрвеня. Заявы на атрыманне дазволаў на здзелкі з нерухомасцю ад грамадзян Расіі і Беларусі, пададзеныя да дня ўступлення рашэння ў сілу, будуць разглядацца ў звычайным парадку.