Беларуса затрымалі ў Польшчы на скрадзеным аўтамабілі Range Rover
Беларуса затрымалі ў Польшчы на скрадзеным аўтамабілі Range Rover Sport 2014 года выпуску. Здарэнне адбылося 16 студзеня ў пункце пропуску "Палоўцы — Пясчатка" на беларуска-польскай мяжы. Як інфармуе сайт podlaski.strazgraniczna.pl, у польскіх памежнікаў узніклі падазрэнні да дарагога аўтамабіля (яго кошт складае каля 65 тысяч долараў), на якім ехаў 41-гадовы мужчына. Праверка паказала, што легкавік знаходзіцца ў вышуку з канца лета мінулага года і ўключаны ў базу Інтэрпола, як скрадзены ў Расіі.
Беларуса затрымалі. Пасля афармлення ўсіх неабходных дакументаў яго перададуць у паліцыю ў Гайнаўку.