Беларусь выйграла ў Славеніі — 4:3 (відэа)

Сваю першую гульню на чэмпіянаце нашы хакеісты скончылі паразай, саступіўшы камандзе Чэхіі 0:2. Славенцы таксама стартавалі з пройгрышу ў матчы з Нарвегіяй — 1:3.


На матч са славенцамі нашая каманда выйшла ў наступным складзе: Бялінскі; Чарнавок — Казнадзей, Кулакоў — Кітараў — Мялешка; Грабарэнка — Філічкін, Стэфановіч — Кавыршын — Кальцоў (к); Гарошка — Шынкевіч, Угараў — А.Стась — Яфіменка; Кіслы — Дзямкоў — Саламонаў; Андрушчанка, Масленікаў.



Шайбамі адзначыліся: Ілля Казнадзей (Кітараў, Кулакоў, 17.19), Аляксандр Кітараў (Мялешка, 29.44), Андрэй Філічкін (А.Стась, 43.57 — бол.), Аляксей Угараў (Казнадзей, Кавыршын, 55.19).


Становішча ў групе “S”: Канада — 3 ачкі (1 матч), Нарвегія — 3 (1), Швейцарыя — 3 (1), Чэхія — 3(2), Швецыя 3 (2), Беларусь — 3(2), Данія — 0 (1), Славенія — 0 (2).