Байдэн сказаў, што перанёс рак. Белы дом даў тлумачэнні
Джо Байдэн / Gage Skidmore
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн расказаў, што перанёс ракавае захворванне. Але ў Белым доме запэўнілі: будучы прэзідэнт прайшоў лячэнне яшчэ да ўступу на пасаду, піша агенцтва Anadolu.
Байдэн расказваў пра небяспекі змены клімату і ўспомніў, што рос поруч з нафтаперапрацоўчым заводам. Прэзідэнт ЗША заявіў, што такога роду прадпрыемствы вінаваты ў забруджанні рэгіёна.
“Вось чаму ў мяне і ў шмат якіх іншых людзей, з якімі я вырас, рак, і чаму доўгі час у Дэлавэры быў самы высокі ровень захворвання ракам у краіне”, — сказаў ён, падкрэсліўшы патрэбу адмовы ад выкапнёвага паліва.
Прадстаўнік Белага дому Эндру Бэйтс заявіў, што прэзідэнт меў на ўвазе немеланомный рак скуры, ад якога ён вылечыўся яшчэ да ўступу ў пасаду.
У лістапада была апублікавана зводка пра стан здароўя прэзідэнта. Там гаварылася, што Байдэну да яго прэзідэнцтва было “выдалена некалькі лакалізаваных немеланомных ракавых утварэнняў скуры”.