Баевікі ў Луганску заявілі, што ў іх будзе свая авіяцыя (відэа)

Як заявіў адзін з прадстаўнікоў так званай "Луганскай народнай рэспублікі", іх байцамі быў захоплены ўкраінскі самалёт Су-25, які, нібыта, здзейсніў аварыйную пасадку. Пасля невялікага рамонту яго збіраюцца выкарыстаць у баях з украінскім войскам.

У штабе антытэрарыстычнай аперацыі гэтую інфармацыю не пацвярджаюць. Выпадак аварыйнай пасадкі самалёта быў, але не ў Луганскай, а ў Днепрапятроўскай вобласці. Таму ўкраінскія сілавікі называюць інфармацыю пра Су-25 "дэзынфармацыяй". Аднак дапускаюць магчымасць атрымання баевікамі ўкраінскіх самалётаў, якія засталіся ў Крыме і былі перадыслакаваныя ў Растоўскую вобласць Расіі. Раней тое самае адбывалася з танкамі, бронетэхнікай і сістэмамі "Град".

Фота — ria.ru