Баевікі спрабавалі вырвацца са Славянска, іх спынілі

Спачатку з'явіліся паведамленні пра два выбухі на ўскраіне горада і перастрэлку. РІА "Новости" са спасылкай на "апалчэнцаў" паведаміла, што ўкраінскія сілавікі пад прыкрыццём цемры пайшлі ў атаку.



Аднак кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў, прадстаўнік групы "Інфармацыйнае супраціўленне" Дзмітрый Тымчук падае іншую версію. "Група тэрарыстаў пад раніцу спрабавала вырвацца з горада... Гэтая спроба была сарваная сіламі АТА [антытэрарыстычнай аперацыі]. У дадзены час у райне аднаго з блок-пастоў працягваецца супрацьстаянне", — напісаў ён у Facebook.



Тымчук сцвярджае, што ўкраінскія сілавікі страт не маюць. Пра магчымыя страты з боку баевікоў інфармацыі няма.
 

Фота — Reuters