Баевікі працягваюць абстрэл украінскіх вайскоўцаў: загінула 7 чалавек

У ноч на 12 ліпеня пазіцыі сіл антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе абстрэльвалі некалькі разоў. Пад мінамётны агонь трапілі блокпосты ў раёне населеных пунктаў Металіст, Рубежнае, Кракаўка. У часе зачысткі Северска на фугасе падарваўся адзін вайсковец унутраных войскаў.

Апроч таго, адбыўся абстрэл пазіцый з устаноўкі “Град”. Паводле папярэдніх звестак, агонь вялі з боку расійскай мяжы: на блок-пасце ў раёне Краснадона параненыя 10 вайскоўцаў, ля Ніжняга Дзеравечка — адзін загінулы, трое параненыя, ля населенага пункта Дз’якава — 10 параненых вайскоўцаў.

Таксама абстралялі з мінамёту інжынерную пераправу ля населенага пункта Кажэўня, прапускнога пункта Дз’якава — 1 загінулы, 4 параненыя, інфармуе УНІАН са спасылкай на прэс-цэнтр АТА.

Фота: Фэйсбук