Бацькі Мікіты Ліхавіда патрабуюць пакараць ілжэсведку ў міліцэйскай форме

Як высвятлілася на судовым працэсе, міліцыянер Аляксандр Багданаў не бачыў, што рабіў прыхільнік руху "За Свабоду" і не затрымоўваў апазіцыянера. Аднак склаў на яго адміністрацыйны пратакол. Па гэтым пратаколе Ліхавід адбыў спачатку арышт, а затым быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, паведамляе "Радыя Рацыя".