Бабруйскую актывістку запалохваюць невядомыя
Сёння у пад'ездзе актывісткі БХД Таісіі Кабанчук, невядомыя распісалі сцены надпісамі "Охота кабанов открыта". Пад роспісамі стаяў "аўтограф" МФ і БХД.
Актывістка ўпэўненая, што гэта правакацыя спецслужбаў, каб запалохаць яе. Жанчына выклікала міліцыю.