Авіярэйсы з Мінска затрымалі ці адмянілі праз атаку беспілотнікаў на Расію

Аэрапорт Мінск

Аэрапорт Мінск

Атака ўкраінскіх беспілотнікаў на расійскія гарады прывяла да зменаў у раскладзе прылётаў і вылетаў з мінскага аэрапорта. Большасць рэйсаў прыбываюць і адпраўляюцца з затрымкамі, а частку і ўвогуле скасавалі.

Так, начны самалёт з Сочы прыбыў у Мінск з трохгадзінным спазненнем. Самалёты з Самары, Ташкента і Батумі прыляцелі, спазніўшыся на некалькі гадзін. Рэйсы з Масквы і Санкт-Пецярбурга затрымліваюцца, некаторыя з іх былі перанесеныя на вечар.

Вылеты з Мінска таксама адбываюцца са спазненнем. З затрымкамі здзяйсняюцца вылеты ў Батумі, маскоўскія аэрапорты Дамадзедава і Шарамеццева, у Самару, Стамбул і Дубай. А адзін з ранішніх рэйсаў у Дамадзедава ўвогуле адмянілі.

Атака ўкраінскіх беспілотніказ на Расію адбылася ў ноч на 7 траўня. У выніку атакі быў зафіксаваны масавы збой у працы расійскіх аэрапортаў. Затрыманыя былі дзясяткі рэйсаў у шэрагу расійскіх аэрапортаў. Некаторым пасажырам давялося чакаць больш за шэсць гадзін, пакуль іх выпусцілі з самалёта. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.