Авіярэйсы з Мінска ў Казахстан адбудуцца, нягледзячы на акцыі пратэсту
Пасажырскія рэйсы з Мінска ў Казахстан захаваюцца, нягледзячы на акцыі пратэсту ў гэтай краіне.
"Усё штатна, працягваем лятаць з Мінска ў Нурсултан і Алматы", — перадае Sputnik каментар прэс-службы "Белавія".
Дарэчы, бліжэйшы рэйс з Мінска ў Алматы запланаваны на сёння, 5 студзеня. Яго вылет прызначаны на 20:05.