Аўтарку лозунга "Стоп таракан" хочуць судзіць завочна
Людміла Барэйка / TUT.by
Следчы камітэт пачаў "спецвытворчасць" на 62-гадовую Людмілу Барэйку з Глыбокага. Яе плануюць судзіць завочна.
Менавіта яна прыдумала лозунг "Стоп таракан", які стаў дэвізам кампаніі Сяргея Ціханоўскага ў 2020 годзе. Эмацыйная прамова жанчыны на канале “Краіна для жыцця” за амаль чатыры гады набрала 1,6 мільёна праглядаў.
Людмілу Барэйку вінавацяць у паклёпе (арт. 188 КК) і прапануюць вярнуцца ў Беларусь, каб яе тут асудзілі.