“Атлант” згінае плечы: у чым пагрозы сяброўства Лукашэнкі з Кітаем — эфір

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё
Лукашэнка злятаў у Кітай, дзе сустрэўся з “прадстаўнікамі дзелавых колаў” і кіраўніком гэтай краіны Сі Цзіньпінем. Па выніку заявіў, што “ўсё прайшло надзвычай добра”. Ну, кітайскі лідар павіншаваў яго з “перабраннем”, запрасіў на чарговае пасяджэнне ШАС, але нічога пра выраўнанне дысбалансу ў беларуска-кітайскім гандлі сказана не было. А ёсць жа яшчэ і экспансія кітайскіх вытворцаў у Беларусь, якія ставяць на мяжу выміранне беларускіх канкурэнтаў. Той жа “Атлант”, для прыкладу…
Якія пагрозы беларускім вытворцам нясе кітайская экспансія ў Беларусь і што наконт нашага гандлю з Кітаем? Ці зрабіў рэжым высновы з “бульбяной” сітуацыі і што адбываецца на рынку працоўнай сілы і вакансій у Беларусі? Ці чакаць беларусам роста заробкаў і што адбываецца з курсамі валют у абменніках? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.