Арына Сабаленка з перамогі стартавала на US Open
Арына Сабаленка з перамогі стартавала на US Open. У паядынку 1/64 фіналу беларуская тэнісістка абыграла амерыканку Кэйтрын Харысан — 6:1, 6:3. Сабаленка — 6-я ракетка свету, яе саперніца займае ў сусветным рэйтынгу толькі 243-е месца.
У 1/32 фіналу Арына Сабаленка сустрэнецца з Каяй Канэпі з Эстоніі, 34-й ракеткай свету.