Арына Сабаленка выбыла з Кубка Крамля
Арына Сабаленка выбыла з Кубка Крамля. У пятніцу беларуская тэнісістка прайграла чвэрцьфінальны паядынак расіянцы Кацярыне Аляксандравай — 3:6, 4:6.
Сабаленка толькі нядаўна аднавілася пасля каранавіруса. Другая ракетка свету на старце турніру абыграла Айлу Тамлянавіч (43-е месца ў сусветным рэйтынгу) з Аўстраліі. А вось прайсці Аляксандраву (37) не ўдалося.
Кацярына Аляксандрава / @vtbkremlincup
That match point
— wta (@WTA) October 22, 2021
Ekaterina Alexandrova prevails over Moscow top seed Sabalenka to reach the final four!#VTBKremlinCup pic.twitter.com/J1v66hJgbX