Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі вырашыць, ці адбудзецца вулічная акцыя
Мінскія ўлады дазволілі толькі мітынг на плошчы Бангалор, апазіцыя ж хацела правесці шэсце да парку Янкі Купалы.
Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі збярэцца сёння ў Мінску. Будзе прынята рашэнне наконт таго, ці адбудзецца вулічная акцыя 25 сакавіка.
Нагадаем, у пятніцу Мінгарвыканкам дазволіў толькі мітынг на плошчы Бангалор. Заяўнікі, а гэта прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх структур, планавалі сабраць людзей на плошчы Якуба Коласа і прайсці шэсцем да парку Янкі Купалы.
Фота — bymedia.net