Арастовіч: Невядомыя людзі выразалі 60 расійскіх вайскоўцаў
Адбылося гэта мінулай ноччу дзесьці на поўдзень ад Севераданецка.
Як піша ў Facebook украінскі вайсковы эксперт Аляксей Арастовіч, пра гэта стала вядома ад адзінага расійскага вайскоўца, які выжыў. Ён выйшаў да мясцовых жыхароў у раёне Севераданецка і распавёў пра начное здарэнне.
Высвятляецца, што група невядомых людзей выразала ўвесь асабовы склад расійскага артылерыйскага дывізіёна — 60 чалавек. Вайсковец, які ўцёк, у момант нападу знаходзіўся здалёк, таму і выжыў.
У зводках украінскіх сілавікоў пра падобную спецаперацыю інфармацыі няма. Магчыма, гэта пацверджанне дзейнасці ўкраінскіх партызанаў.
Украінскі ваенны эксперт: Размова ўжо ідзе пра захаванне Кіева

Фота — ria.ru