Апошні парад для Пуціна: у што ператварылі “9 траўня” — эфір з Фрыдманам
Пра тое, што 9 траўня ператвараецца з Дня памяці і жалобы ў святкаванне з гарэлкай і шашлыкамі ды фанабэрыстымі лозунгамі ў стылі “можам паўтарыць”, казалі даўно. Але выглядае на тое, што сёлета ў Маскве і Мінску гэтыя змены давялі да абсурду. Асабліва калі глядзець на тыя святкаванні праз прызму вайны ва Украіне, спроб расійскіх фашыстаў “канчаткова вырашыць украінскае пытанне” і кансалідацыі ўсяго свету ў пытанні дапамогі ўкраінскаму народу.
Як на Захадзе адрэагавалі на святкаванні Перамогі ў Маскве і Мінску і на выступы Пуціна і Лукашэнкі? Ці гатовы ЕС і надалей пашыраць падтрымку Украіны і ахвяраваць сваім дабрабытам? Ці існуе пагроза ўварвання ва Украіну беларускага войска? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман.