Андрэй Манкевіч: шануйце сваё і рабіце яго модным — мая нацыянальная ідэя

Андрэй Манкевіч / Еўрарадыё
31 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — музыка і фронтмэн гурта “паўтарычалавека” Андрэй Манкевіч.
Беларусы праз новыя пакуты і здзекі прыйшлі да разумення, што шукаць сілы для выжывання і захавання сябе неабходна ў сваім: сваёй гісторыі і культуры, сваіх героях і сваіх паразах, сваіх продках і сваіх традыцыях. Нават калі гэтыя традыцыі падаюцца не адпаведнымі часу. Але менавіта ў гэтых нацыянальных каштоўнасцях і ёсць наш падмурак, на якім мы здолеем выстаяць самі і пабудаваць свой новы дом, перакананы Андрэй Манкевіч.
Пра тое, чаму тое, што сёння перажывае беларуская нацыя, можна і трэба апісваць па-беларуску, што рабіць, каб вярнуць сабе сваю ідэнтычнасць і ці магчыма вярнуць сабе сваю краіну без крыві, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Манкевічам.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.