Аляксандру Малчанаву не даюць пераехаць у Мінск

У інтэрв’ю Радыё Свабода Малчанаў сказаў, што знайшоў працу, але пачаць працаваць у сталіцы пакуль не атрымліваецца.


Неабходныя паперы з барысаўскай міліцыі ў Мінск былі адпраўленыя больш за месяц таму, але тут марудзяць з адказам. Аляксандр Малчанаў не толькі знайшоў у сталіцы працу, але таксама жытло і гатовы пераехаць ў любы момант. Зарабляць у Барысаве ён не можа і ўжо тры месяцы сядзіць без працы.