Афіцыйна зацверджана праграма ЕС па падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў
Украінскія байцы / https://www.facebook.com/MinistryofDefence.UA
Афіцыйна зацверджана праграма ЕС па падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў. Яе кошт — 107 млн еўра. На працягу двух гадоў у розных краінах "Місію ваеннай дапамогі ЕС" пройдуць 15 тысяч украінскіх вайскоўцаў. Ачоліць праграму французскі віцэ-адмірал Эрве Блежан.
Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што ЕС і краіны, якія ў яго ўваходзяць, ужо аказалі Украіне ваенную дапамогу на 8 млрд еўра. Гэта прыкладна 45% ад ваеннай дапамогі, якую Украіне аказалі ЗША.
"Бі-Бі-Сі" нагадвае, што падобную праграму ў пачатку лета запусціла Вялікабрытанія. Агулам там будзе падрыхтавана каля 10 тысяч чалавек. Першыя групы ўкраінскіх вайскоўцаў пасля падрыхтоўкі ўжо вярнуліся ва Украіну.