Афіцэр Генштаба УСУ папярэдзіў пра магчымыя правакацыі з боку Беларусі
Блокпост / фотаКіеўскай гарадской рады
Афіцэр Генштаба УСУ, блогер і журналіст Анатоль Штэфан папярэдзіў пра магчымасць пранікнення дыверсійна-разведовательных груп з боку Беларусі.
Такая небяспека захоўваецца для тэрыторый Валынскай, Равенскай, Жытомірскай і Кіеўскай абласцей.
Паводле дадзеных Штэфана, у Мінск прыбыло каля 130 наймітаў ПВК "Ліга", якія пачалі трэнероўкі з беларускім прадпрыемствам "ГардСервіс".
“Апроч гэтага вышэйзгаданаму прадпрыемству даставілі партыю формы ўзору УСУ. Для чаго ахоўнікам форма УСУ? Відавочна, не для парада”, — піша Штэфан.
Ён лічыць, што мэтай дыверсіі можа стаць штучная дэстабілізацыя становішча для правядзення мабілізацыі сярод беларускіх прыхільнікаў вайсковай агрэсіі Расіі ва Украіне.