АДКБ: “карныя сілы” ці міратворцы? Стрым з Класкоўскім
Краіны-сябры АДКБ нечакана аператыўна адгукнуліся на запрашэнне прэзідэнта Казахстана і скіравалі сваіх вайскоўцаў “наводзіць парадак” у гэтай дзяржаве. Ні нядаўні ваенны канфлікт паміж Азербайджанам і Арменіяй, ні іншыя ўзброеныя сутыкненні на межах іншых краін-суседзяў такой рэакцыі АДКБ чамусьці не выклікалі. А вось на пратэсты супраць аўтарытарнага рэжыму адрэагавалі імгненна.
Ці былі адмыслова справакаваныя пратэсты ў Казахстане і кім? Ці стануць беларусы для казахаў ворагамі па заканчэнні аперацыі з удзелам беларускіх вайскоўцаў? Як казахскія пратэсты паўплываюць на дзеянні беларускага рэжыму ўнутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі.