Ад “герояў сяла” да росту рэзерваў: што адбываецца з беларускай эканомікай?

Анастасія Лузгіна

Анастасія Лузгіна / Архіў

Сёння Лукашэнка чарговы раз загаварыў пра “вялікія поспехі вёскі” і заклікаў “не плакацца, а працаваць”, называючы сёлетні ўраджай гістарычным. Але за рыторыкай пра “каравай і жыццё” застаюцца пытанні — што насамрэч адбываецца ў рэгіёнах, як скарачаецца насельніцтва ў сельскай мясцовасці і навошта дзяржава стварае малакамплектныя рознаўзроставыя групы ў дзіцячых садках на вёсцы? Ці можа такая “аптымізацыя” быць адказам на дэмаграфічны крызіс, а не яго сімптомам?

Гаворка пойдзе і пра сітуацыю ў прамысловасці: чаму запаволенне расійскай эканомікі цягне за сабой беларускую, як пры нізкіх тэмпах росту ўлады працягваюць хваліцца нізкім узроўнем беспрацоўя і “барацьбой з тунеядцамі”, адкуль узяўся рост золатавалютных рэзерваў пры адмоўным гандлёвым балансе і што азначае пагроза “адціснуць” літоўскія фуры пасля закрыцця мяжы.

Пра ўсё гэта — пра рэальныя эканамічныя тэндэнцыі за прыгожымі справаздачамі, пра тое, чаго баіцца ўлада і што чакае беларускую эканоміку ў зімовы сезон — у эфіры Еўрарадыё гаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгінай.

Эфір пачнецца ў 15:00 па Мінску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.