Ад “абы не было вайны” да росту даверу Лукашэнку — эфір з Біканавым
Паводле звестак новага сацыялагічнага даследавання, на фоне вайны ва Украіне беларусы пачалі больш… давяраць уладзе. Прасцей кажучы, насуперак усім рэпрэсіям і пераследу беларусы нібыта змяняюць стаўленне да лукашэнкаўскага рэжыму!
Ці магчымая сацыялогія ў Беларусі і наколькі ёй можна давяраць? Наколькі адпавядаюць рэчаіснасці звесткі пра рост даверу да ўлады? Ці атрымаецца ў прапаганды прымусіць беларусаў адмовіцца ад свайго “абы не было вайны”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае незалежны сацыёлаг Філіп Біканаў.