ААН: На Данбасе загінулі як мінімум 3 тысячы чалавек
Такая лічба была агучана на адкрыцці 27-й сэсіі Савета Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека.
Як інфармуе УНІАН, было адзначана, што падлікі зроблены з сярэдзіны красавіка. Колькі сярод іх мірных жыхароў, а колькі ўкраінскіх вайскоўцаў і баевікоў, не паведамляецца.
Днямі ўкраінскі бок заявіў, што за час правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе загінулі 864 вайскоўцы (гл. відэа).




Фота — АР, ria.ru