У Беларусі 30 ліпеня чакаецца да 23 градусаў цяпла

У чацвер, 30 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па паўднёвым усходзе, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні парывісты, удзень месцамі моцны парывісты.
Уначы прагназуецца 11-17 цяпла, удзень паветра прагрэецца да +18...+23, па Гомельшчыне будзе да 25 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.