16 гадзін аднаўлялі падачу цяпла ў мінскім мікрараёне Сухарава
Рамонт цепласетак на мінскай вуліцы Шаранговіча / Мінэнерга
16 гадзін спатрэбілася энергетыкам, каб аднавіць падачу цяпла ў жылыя дамы па вуліцах Сухараўскай і Панчанкі ў мінскім мікрараёне Сухарава.
20 сакавіка каля 14:00 адбылося пашкоджанне цепласеткі дыяметрам 800 мм у раёне вуліцы Шаранговіча. У выніку без цяпла і гарачай вады засталіся жыхары шэрагу шматкватэрных дамоў у мікрараёне.
Частку спажыўцоў аператыўна падключылі да рэзервовых крыніц цеплазабеспячэння. Спецыялісты правялі работы па пошуку месца пашкоджання, адпампоўцы вады з цеплавой камеры і рамонце пашкоджанага ўчастка трубаправода.
У ліквідацыі аварыі былі задзейнічаныя 30 супрацоўнікаў філіяла "Мінскіх цепласетак" і восем адзінак тэхнікі.
Падачу цяпла ў кватэры мінчукоў аднавілі 21 сакавіка ў 5:58. Як заяўляюць у Мінэнерга, тэмпература паветра ў кватэрах не апускалася ніжэй за дапушчальныя нарматывы.