12 чалавек на 4 ложкі: вязні перадалі цыдулку з Акрэсціна

12 чалавек на 4 ложкі: вязні перадалі цыдулку з Акрэсціна

Арыштаваныя за ўдзел у вулічных пратэстах мінчукі перадалі цыдулку на волю з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна. Як высветліла Еўрарадыё, невялічкі аркуш паперы вынес на сабе адзін з "непалітычных" вязняў, які пэўны час правёў у камеры з "палітычнымі".

У цыдулцы вязні пішуць, што ў іх камеры памерам прыблізна 2,5х5,5 метраў было 12 чалавек і толькі 4 ложкі. Матрасаў не было ўвогуле, а калі выцяжку выключалі, па сценах цякла вада — кандэнсат ад дыхання. Гэта ўсё адбываецца на фоне пандэміі каранавіруса і жорсткага цячэння другой хвалі захворванняў у Беларусі.

У канцы снежна Еўрарадыё атрымала ад аднаго са слухачоў адказ на запыт пра ўмовы ўтрымання ў мінскіх ізалятарах. Там сказана, што міліцыя парушэнняў не выявіла. А таксама — што прэтэнзіі людзей "абумоўленыя неразуменнем умоваў строгай ізаляцыі"

12 чалавек на 4 ложкі: вязні перадалі цыдулку з Акрэсціна

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.