10 гадоў таму падчас рэвалюцыі ў Кіеве загінуў беларус Міхаіл Жызнеўскі
Міхаіл Жызнеўскі / nn.by
10 гадоў таму, 22 студзеня 2014-га, падчас рэвалюцыі ў Кіеве загінуў беларус Міхаіл Жызнеўскі. Пасмяротна ён стаў Героем Украіны, быў уганараваны ордэнам Герояў Нябеснай Сотні.
Гамяльчанін Жызнеўскі з’яўляўся актыўным сябрам украінскай арганізацыі УНА-УНСО, ад самага пачатку ўдзельнічаў у Майдане, займаўся аховай тэрыторыі плошчы. Трагічна загінуў на вуліцы Грушэўскага праз тры дні пасля пачатку вулічных сутычак пратэстоўцаў і сілавікамі. Куля трапіла яму проста ў сэрца і прайшла навылет. Дагэтуль невядома, хто зрабіў той стрэл. Міхаіл Жызнеўскі не дажыў 4 дні да свайго 26-годдзя.
26 студзеня 2014-га з беларусам, як з героем, развіталіся тысячы жыхароў украінскай сталіцы. Пахаванне адбылося 28 студзеня ў вёсцы Сцяг Працы пад Гомелем.
У чэрвені 2017-га тагачасны ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка ўручыў Міхаілу і Ніне Жызнеўскім зорку Героя Украіны, якой пасмяротна быў узнагароджаны іх сын. Міхаіл Жызнеўскі стаў першым замежным грамадзянінам, якога ўганаравалі звання Героя Украіны.